Рэклама АГП ў Гародні



У дазволеных месцах у цэнтры Гародні з’явілася рэклама Аб’яднай Грамадзянскай партыі. Рэклама – гэта вялікія налепкі фармату А3, на якіх распавядаецца, чым займаецца партыя і якая яе праграма.

agp3

Кажа Аляксандра Васілевіч, кіраўнік абласной арганізацыі АГП:

– У дазволеных месцах размясцілі налепкі, каб гарадзенцы больш ведалі пра партыю, пра яе праграму і маглі прачытаць гэта не толькі на адмысловых сайтах. На жаль, такіх налепак у нас вельмі мала, таму размясцілі ў абмежаванай колькасці месцаў у горадзе.

Актывісты партыі АГП спадзяюцца,  што праз гэтую рэкламу да партыі далучацца новыя людзі ў паслявыбарчы час, калі звычайна зніжаецца партыйная актыўнасць.

agp1

agp4

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня