Рэспубліка Беларусь у ліку найбуйнейшых пастаўшчыкоў зброі ў Расею



У выведцы Міністэрства абароны Вялікабрытаніі Рэспубліку Беларусь назвалі ў «тройцы» замежных пастаўшчыкоў зброі ў Расею для падтрымання вайны ва Украіне разам з Паўночнай Карэяй і Іранам.

«Нягледзячы на афіцыйнае пярэчанне Расеі, амаль дакладна, што паўночнакарэйскія боепрыпасы дасягнулі складоў на захадзе Расеі. Гэтыя склады забяспечваюць расейскія ваенныя дзеянні ва Украіне», – гаворыцца ў паведамленні. Паводле брытанскіх выведнікаў, калі Паўночная Карэя захавае маштабы і тэмпы паставак (больш за 1000 кантэйнэраў за апошнія некалькі тыдняў), яна будзе на шляху да таго, каб стаць адным з самых значных замежных пастаўшчыкоў зброі ў Расею, побач з Іранам і Беларуссю. Але пакуль незразумела, што Расея пагадзілася даць Паўночнай Карэі ўзамен. Наўрад ці поўны пакет быў завершаны.

Беларускае Радыё Рацыя