Рэспубліканскі спіc экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся відэаролікам пра палітычныя затрыманні
Рэспубліканскі спіc экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся відэаролікам пра палітычныя затрыманні ў Беларусі. Паведамляецца, што гаворка ідзе пра відэафайл „Палітычныя затрыманні ў Беларусі — „No pasaran — стоп, таракан!” — Беларусы за перамены”. Гэты ролік размешчаны на YouTube на канале „Шалёны крытык”. Як бачна з назвы, відэа знятае адным з прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага, які запусціў лозунг „Стоп таракан!”.
Рашэнне аб прызнанні роліка экстрэмісцкім прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля 13 ліпеня. Яно набыло законную моц 29 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя