Рэспубліканцы ўзялі большасць месцаў у Кангрэсе ЗША
Паводле вынікаў 8 лістапада, за рэспубліканцамі застаецца большасць месцаў як верхняй, гэтак і ніжняй палатаў парламента.
Паводле звестак папярэдніх вынікаў галасавання, 247 з 435 месцаў у Палаце прадстаўнікоў узялі рэспубліканцы, што забяспечвае гэтай партыі большасць у ніжняй палаце парламента.
Рэспубліканцы таксама захаваюць большасць і ў верхняй палаце Кангрэсу – Сенаце, дзе 8 лістапада абіралі 34 са 100 сенатараў. На гэтую хвіліну кандыдаты ад рэспубліканцаў перамаглі ў 18 штатах, што дае ім 48 месцаў у верхняй палаце Кангрэсу. У яшчэ чатырох штатах рэспубліканцы лідаруюць на выбарах у сенат.
Агенцтва AP News падае, што Рэспубліканская партыя займае большасць месцаў у Палаце прадстаўнікоў з 2008 года. З 2014 года прадстаўнікі гэтай партыі кантралююць абедзве палаты Кангрэсу ЗША.