Reuters стаў вядомы змест запіскі Нямцова па Украіне



За дзень да гібелі Барыс Нямцоў напісаў сваёй паплечніцы па «РПР-Парнас» Вользе Шорынай ліст, у якім выклаў дэталі свайго расследавання па Украіне. З тэкстам азнаёмілася агенцтва Reuters, паведамляе lenta.ru.

Яна распавяла, што палітык рыхтаваў даклад пра ўдзелу расейскіх войскаў у канфлікце на Украіне. «На мяне выйшлі дэсантнікі з Іванава. 17 забітых, грошай не далі. Але пакуль баяцца казаць », – гаворыцца ў запісцы.

B_P38FyW4AAn_0R

Па словах Шорынай, Нямцоў меў на ўвазе байцоў 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, якая дыслакуецца ў тым ліку і ў Іванаўскай вобласці. Яна не паведаміла, якім чынам палітык падтрымліваў з імі сувязь. Нямцоў, сказала Шорына, не хацеў нічога казаць ёй услых, баючыся праслушкі, таму паведаміў ўсё на паперы. Яна таксама паведаміла, што даклад пад назвай «Путин.Война» палітык планаваў апублікаваць тыражом у мільён копій. У ім ён не збіраўся рабіць нейкія сенсацыйныя высновы, паколькі інфармацыю браў з адкрытых крыніц, а таксама са слоў сваякоў расейскіх салдат, якія нібыта ваявалі на ўсходзе Украіны.