Рэвалюцыя ў Казахстане: сілавікі пакінулі плошчу Алматы



Гэтым ранкам ваенныя на БТР і бронемашынах узялі ў колы дэманстрантаў у цэнтры Алма-Аты.

Каля 200 паўстанцаў пачалі перастрэлку з вайскоўцамі. Пазней паведамілі, што ваенныя знялі ачапленне і пакінулі плошчу Рэспублікі.

Ёсць загінулыя сярод паліцыі і паўстанцаў. Праца ўсіх банкаў у краіне прыпыненая. Некаторыя крамы і супермаркеты разрабаваныя. У сталіцы Нур-Султане адміністрацыйныя будынкі ўзятыя пад ахову сілавікамі.

На тэрыторыю краіны ўводзяцца міратворчыя сілы Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы на абмежаваны перыяд часу, заявіў Старшыня Рады калектыўнай бяспекі АДКБ, прэм’ер Арменіі Нікол Пашынян.

Галоўная мэта – гэта стабілізацыя абстаноўкі ў краіне. Нагадаю, што пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня ў горадзе нафтавікоў Жанаэзене пасля таго, як улады ўдвая павысілі цану на звадкаваны газ.

Першапачаткова пратэстоўцы патрабавалі толькі знізіць цану. 4 студзеня пратэсты сталі масавымі і перайшлі ў сутычкі з паліцыяй. Пратэстоўцы запатрабавалі адстаўкі ўраду і зыходу з палітыкі былога прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.