Рэзалюцыя Еўрапарламента ў «польскім пытанні»



Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, якая датычыць крызісу вакол Канстытуцыйнага трыбуналу ў Польшчы. За рэзалюцыю аддалі галасы 513 дэпутаў, Супраць – 142.

«Дзеянні, якія ажыццяўляе польскі ўрад і прэзідэнт Польшчы, прывялі да фактычнага паралічу Канстытуцыйнага трыбуналу, а ў выніку – з’явілася пагроза для дэмакратыі, правоў чалавека і законнасці ў Польшчы». Гэта вынікае з рэзалюцыі, Еўрапарламенту, які заклікае ўлады Польшчы неадкладна апублікаваць і выканаць рашэнне Канстытуцыйнага трыбуналуад 9 сакавіка гэтага году. Раней да гэтага ж заклікала Венецыянская камісія.

Каментар у справе рэзалюцыі для польскіх медыяў даў старшыня Рады Еўропы – Дональд Туск:

— Калі сёння, ва ўсёй Еўропе расце неспакой, што да рнекаторых дзеянняў польскіх уладаў, асабліва адносна Канстытуцыйнага трыбуналу. Калі пасля запрашэння Венецыянскай камісіі ігнаруюцца ейныя рэкамендацыі, няма чаго здзіўляцца, што гэта выклікае неспакой не толькі сярод польскіх еўрадэпутатаў, але і ва ўсёй Еўропе. Адсюль і вынікае такая зацікаўленасць Польшчай.

У той жа час еўрадэпутаты ад кіроўнай польскай партыі «Права і Справядлівасць» рэзка выказваюцца пра рэзалюцыю Еўрапарламента.

Пасля прыняцця рэзалюцыі большасцю галасоў, свае негатыўныя каментары далі еўрадэпутаты ад партыі «Права і Справядлівасць», якая цяпер знаходзіцца пры ўладзе ў Польшчы. Кажа еўрадэпутат Рышард Чарнэцкі:

— Гэтая рэзалюцыя дакладна не умацоўвае аўтарытэту Еўрапарламенту і Еўразвязу. Еўрапейскі парламент паказаў, што ён адрываецца ад рэальнасці і хоча быць адначасова і пракурорам і суддзёй у справах, якія датычаць нашай Айчыны. Гэта паважная памылка.

На думку Рышарда Чарнэцкага, пытанні, якія тычацца Польшчы, будуць вырашаць самі палякі. Таксама ён прыгадаў справу Венгрыі, супраць якой Еўрапарламент таксама прымаў рэзалюцыі. Еўрадэпутат лічыць, што тыя рэзалюцыі аб’ядналі венгерскае грамадства, і так можа здарыцца і ў Польшчы.

Іншы дэпутат – Рышард Легутка – назваў рэзалюцыю «абсурднай, шкоднай і небяспечнай».

Беларускае Радыё Рацыя