Рэжым Лукашэнкі паводзіць сябе ірацыянальна
Прыпыніўшы ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве, рэжым Лукашэнкі зноў прадэманстраваў ірацыянальныя, ізаляцыянісцкія паводзіны – пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Роберта Бедраня і дакладчыка па Беларусі Пятраса Аўштравічуса.
На думку еўрадэпутатаў, уведзеныя Еўразвязам санкцыі з’яўляюцца “законным адказам на пагаршэнне становішча ў сферы правоў чалавека ў Беларусі і, у прыватнасці, на абуральны перахоп грамадзянскага самалёта ЕЗ у мінулым месяцы і наступны арышт вядомага журналіста Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцы Сафіі Сапегі”.
“Сёння наша пасланне гучнае і яснае: нягледзячы на пазёрства спадара Лукашэнкі і яго клікі, мы падтрымліваем адважны народ Беларусі ў яго імкненні да дэмакратыі, годнасці і свабоды”, — гаворыцца ў заяве.
Беларускае Радыё Рацыя