Рэжым надзвычайнага становішча ў Казахстане скасаваны
Рэжым надзвычайнага становішча ў Казахстане ўвялі 5 студзеня з-за пратэстаў.

У некаторых абласцях стан надзвычайнага становішча спынялі датэрмінова. А з сённяшняга дня і ў астатніх рэгіёнах адмяняецца каменданцкая гадзіна і іншыя абмежаванні, накшталт продажу алкаголю.
Аднак у Алматы працягвае дзейнічаць „чырвоны” ўзровень тэрарыстычнай небяспекі — патрулі, блокпосты, забарона мітынгаў у пакуль застаюцца сіле.
