„Рэжым не мае сродкаў, каб адпомсціць беларусам за мяжой”



Кожны беларус, які цяпер жыве за мяжой і вырашае вярнуцца, рызыкуе трапіць у турму. Такое меркаванне выказаў прадстаўнік ByPol і Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў.

Пры гэтым дзеяч дадаў, што за мяжой беларусы абароненыя:

На маю думку, рэжым не мае такіх сродкаў, каб адпомсціць беларусам за мяжой. Спецслужбы Польшчы і Літвы гарантуюць нам бяспеку. Яны кажуць, што яны сочаць за беларусамі, сочаць за бяспекай беларусаў. І таму я не думаю, што рэжым здольны на такія метады як выкраданне беларусаў ці нават збіццё ці забіццё беларусаў за мяжой.

Аляксандр Азараў запрасіў усіх уступаць у харугвы. “У іх кожнаму знойдзецца месца”, – зазначыў дзеяч.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя