Рэжым праводзіць генацыд, выкарыстоўваючы пандэмію
Беларусь палае, – так вызначыў стан краіны праз генацыд народа ад рук хунты і пандэміі палітычны лідар Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык.
Ен лічыць, што барацьба з гэтым злом павінна стаць прыярытэтам у дзеяннях еўрапейскіх краін:
– Гуманітарная практычна катастрофа, на якую вельмі мала звяртаюць увагу ў замежжы. Гэта звязана як з жахлівымі палітычнымі рэпрэсіямі, так і тымі ахвярамі, якія нясе беларуская нацыя ад пандэміі. Але ж свет у прынцыпе змірыўся як з палітычным тэрорам супраць беларускага народа, так і з тым, што вытварае чалавек, які называе сябе „прэзідэнтам”, праводзячы практычна генацыд, выкарыстоўваючы пандэмію.
Паводле Вячаслава Сіўчыка, пандэміяй павінна займацца міжнародная арганізацыя. Але міжнародная супольнасць адкупілася грашыма, якія пойдуць на хунту замест выкарастання для барацьбы з каронавірусам.
Беларускае Радыё Рацыя