“Нармандская чацвёрка” абмеркавала рэжым спынення агню (абноўлена)



15 лютага вечарам адбылася тэлефонная размова паміж лідарамі краін «нармандскай чацвёркі» – Расеі, Германіі, Францыі і Украіны. Уладзімір Пуцін, Ангела Меркель, Франсуа Аланд і Пётр Парашэнка канстатавалі захаванне рэжыму спынення агню на Украіне, нягледзячы на лакальныя інцыдэнты.

«Кіраўнікі дзяржаў разгледзелі эфектыўнасць рэжыму спынення агню. Яны канстатавалі, што рэжым спынення агню ў цэлым выконваецца, нягледзячы на шэраг лакальных інцыдэнтаў, якія былі аператыўна ўрэгуляваны », – цытуе РІА Навіны вытрымкі з камюніке Елісейскага палаца.

* * *

Сёння лідары Францыі, Нямеччыны, Украіны і Расеі абмяркуюць выкананне рэжыму спынення агню. Абмеркаванне пройдзе ў час тэлефоннай размовы. Напярэдадні адбыліся дзве тэлефонныя размовы: адну правялі Уладзімір Пуцін, Ангела Меркель і Франсуа Аланд, а другую – Аланд, Меркель і Пётр Парашэнка.

Праз тэлефон будуць размаўляць у “нармандскім фармаце” – гэта значыць усе лідары разам. Асаблівая ўвага надзяляецца сітуацыі вакол важнага транспартнага вузла Дэбальцава, дзе апошнімі днямі адбываліся жорсткія баі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота REUTERS