РФ у бліжэйшы час увядзе пошліны на ўвоз амерыканскіх тавараў



Расея ў бліжэйшы час увядзе пошліны на ўвоз амерыканскіх тавараў, якія маюць аналагі на рынку РФ, у адказ на пошліны ЗША на сталь і алюміній. Як паведамляе ТАСС, аб гэтым заявіў кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Максім Арэшкін.

Міністр таксама адзначыў, што дадатковыя пошліны на ўвоз тавараў з ЗША не паўплываюць на макраэканамічныя паказчыкі Расеі.

Канчатковы спіс пошлін для тавараў з ЗША будзе сфарміраваны ў бліжэйшы час. Паводле слоў Максіма Арэшкіна, на гэта спатрэбіцца некалькі дзён.

belta.by