РФ ударыла па Сірыі ракетамі і бамбардзіроўшчыкамі



Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу пацвердзіў выкарыстанне крылатых ракет падчас удараў па пазіцыях групоўкі „Ісламская дзяржава” (ІД) у Сірыі. Пра гэта ён распавёў у дакладзе расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну .

raznoe_9

Расейскія бамбардзіроўшчыкі Ту -160 прыцягнулі да авіяўдараў па ІД у Сірыі

Шайгу паведаміў пра масіраваны ўдар па баевікам ІД. Паводле яго слоў, запусцілі 34 крылатыя ракеты.

Раней СМІ паведамілі, што Расея выпусціла крылатыя ракеты па горадзе Рака – галоўным фарпосце „Ісламскай дзяржавы” ў Сірыі.

Паведамлялася, што ракеты „Калібр” запусцілі з расейскай дызель-электрычнай падводнай лодкі „Растоў – на-Доне”, якая ажыццяўляла пераход з базы Паўночнага флота ў Наварасійск.

Запуск адбыўся ў той момант, калі падводная лодка знаходзілася ва ўсходняй частцы Міжземнага мора.

Акрамя таго, Расея задзейнічала ў Сірыі стратэгічныя бамбавікі Ту-22М3, Ту-160 і Ту-95МС.

„Наносіцца масіраваны авіяцыйны ўдар па аб’ектах ІД на тэрыторыі Сірыі. Колькасць вылетаў павялічана ў два разы, што дазваляе наносіць магутныя кропкавыя ўдары па баевіках ІД на ўсю глыбіню тэрыторыі Сірыі”, – адрапартаваў Сяргей Шайгу.

Пасля заканчэння дакладу Уладзімір Пуцін заявіў пра неабходнасць устанавіць прамы кантакт з размешчанай у рэгіёне французскай ваенна-марской групай на чале з авіяносцам: „Трэба працаваць з імі як з саюзнікамі”.

„Выконваючы баявыя задачы па барацьбе з тэрарыстамі ў Сірыі, вы абараняеце Расею і яе грамадзян”, – дадаў Пуцін.

Ён даручыў узмацніць бамбаванне пазіцый баевікоў пасля таго, як ФСБ заявіла, што прычынай аварыі пасажырскага самалёта А321 расейскай авіякампаніі „Кагалымавія” над Сінаем быў тэракт.

bbc.com