Родныя журналіста Дзяніса Івашына баяцца прымянення да яго катаванняў
Ад журналіста Дзяніса Івашына, які знаходзіцца ў СІЗА, ужо цэлы месяц не прыходзяць лісты, — распавяла “БАЖ” жонка зняволенага – Вольга Івашына. Яна мяркуе, што яе лісты да Дзяніса таксама не прапускаюць. У сувязі з такой моцнай інфармацыйнай блакадай родныя Дзяніса баяцца прымянення да яго катаванняў у гарадзенскім СІЗА.
Рэдактара-валанцёра міжнароднай расследвальнай супольнасці InformNapalm і пазаштатнага карэспандэнта газеты “Новы Час” Дзяніса Івашына супрацоўнікі КДБ затрымалі 12 сакавіка. Журналіста вінавацяць па арт 365 Крымінальнага кодэкса — “Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў”. Калегі мяркуюць, што гэта звязана з яго расследаваннем пра службу былых украінскіх “беркутаўцаў” у структурах МУС Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя