Роза Турарбекава: Адносіны паміж дэмсіламі Беларусі і Украінай могуць наладзіцца
Адносіны паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Украінай могуць наладзіцца.
Такое меркаванне выказала гісторык і палітолаг Роза Турарбекава:
– Мне здаецца, што сітуацыя мяняецца і магчыма, што ў Украіны пачынае фармавацца беларуская стратэгія. Гэта беларуская стратэгія не можа абапірацца выключна толькі на рэжым. Відавочна, што гэтыя паводзіны з’яўляюцца скрайне негатыўнымі, саўдзел Беларусі ў вайне працягваецца. Што мне падаецца вельмі важным, магчыма, гэта мая гіпотэза, украінскія дзяржаўныя структуры для сябе зараз робяць пэўную выснову, сыходзячы з той так званай саюзнай інтэграцыі, якая развіваецца паміж рэжымам Лукашэнкі і рэжымам Пуціна. Гэта, мне здаецца, імі разглядаецца, як стратэгічная пагроза, супраць якой трэба працаваць.
„І тут – найлепшы саюзнік для Украіны – беларускія дэмакратычныя сілы”, – зазначыла Роза Турарбекава.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя