Юры Рубцоў пра забарону ўезду ў Еўразвяз



Палітзняволены Юры Рубцоў, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна лічыць, што спыніць прававое бязмежжа ўсіх структур, датычных да заканадаўства, можна толькі забаронай уезду ў Еўразвяз.

Такі крок будзе папярэджаннем, калі не для ўсіх, то для многіх з іх, упэўнены Юры Рубцоў:

– Нашым палітыкам трэба дамагацца забароны ўезду ў Еўропу суддзям і пракурорам:”Вы стварылі гэты рэжым, вы ў ім і давіцеся самі”.

Палітвязень Юры Рубцоў, які адбывае пакаранне за майкі з надпісам: Лукашэнка, сыходзь, заявіў што хоча падчас “хіміі” працаваць з сярэднім у рэспубліцы заробкам 600 долараў,

* * *

Палітычны вязень Юры Рубцоў надалей не мае працы. Ён адбывае пакаранне, так званую “хімію”, у вёсцы Куплін Пружанскага раёна на Берасцейшчыне. Раней яму ўжо прапанавалі працаваць кіроўцам у Пружанах, але з нізкім заробкам. Вязень жа настойвае на тым, каб заробак адпавядаў сярэдняму па краіне.

Юры Рубцоў

“Рэч не ў грошах, а ў прынцыпе”, – кажа Юры Рубцоў:

–  500 даляраў Лукашэнка абяцаў яшчэ ў 2010 годзе. Паводле статыстычных дадзеных, памер сярэдняга заробка ў Беларусі складае 600 даляраў. Вось я і патрабую – дайце мне такую зарплату. Гэта мая прынцыповая пазіцыя. І калі 22 чысла мне не будзе прадстаўлена такая праца – я абвяшчаю галадоўку. Знайдзіце мне такую працу! Дзе гэтая зарплата ў 600 даляраў!?

Юры Рубцоў летась у кастрычнку быў пакараны годам і шасцю месяцамі абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу №27. Рубцоў вядомы тым, што выйшаў на Чарнобыльскі шлях у кашульцы “Лукашэнка, сыходзь”, за што трапіў пад суд, а пазней быў збвінавачаны ў абразе суддзі Кірыла Палулеха. Праваабаронцы прызналі Рубцова палітычным вязнем.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя