Рух салідарнасці «Разам» паспрабуе афіцыйна зарэгістравацца



У сераду 12 лістапада у Менску адбудзецца сход менскіх актывістаў руху салідарнасці «Разам».

Як паведаміў лідэр руху, Вячаслаў Сіўчык, будзе абмяркоўвацца агульная, палітычная сітуацыя у Беларусі, будуць прызначаныя каардынатары арганізацыі у Менску, а таксама прынятыя дакументы датычныя актывізацыі дзейнасці арганізацыі.

— Мы хочам у першую чаргу актывізаваць дзейнасць нашай арганізацыі, асабліва ўлічваючы, што пасля апошняга выбарчага фарсу ў беларускім грамадстве адчуваецца пэўная разгубленасць. Мы зараз пачнём працэс рэгістрацыі, бо ўжо сёлетняй зімой вельмі рэальна могуць узнікнуць магчымасці для рэгістрацыі.  

Пасля падзеяў 19 снежня Спадар Сіўчык з’ехаў з Беларусі але сёлета, у верасні ён вярнуўся на радзіму.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя