Рух Салідарнасці „Разам”: Рукі прэч ад Вячаслава Сіўчыка!
Улады больш месяца амаль штодня „гуляліся” у „суды” у Партызанскім раёне г. Менску над лідарам Руха Салідарнасці „Разам” Вячаславам Сіўчыкам, каб дачакацца заканчэння візіту ў Беларусь Дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа і пачаць даваць палітыку адміністратыўныя арышты.
30 сутак незаконнага арышта ў дачыненні да Вячаслава Сіўчыка – гэта не толькі спроба прамаскоўскай агентуры ў сілавых структурах рэжыма Лукашэнкі пазбавіць вядомага беларускага палітыка магчымасці і далей арганізоўваць антыімперскія пратэсты на вуліцах Менска, але і сведчанне слабасці і няўпэўненасці дыктатара Лукашэнкі адразу пасля сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром ЗША.
Дыктатары, – а так сябе назваў сам Лукашэнка падчас вышэйзгаданай сустрэчы, – звычайна кантралююць сітуацыю ў сваёй краіне, а не „бліскуча” абвяргаюць словы высокага амерыканскага госця – „у Беларусі зроблены значны прагрэс у сферы дэмакратыі” – праз два дні пасля сустрэчы.
Мы патрабуем скасавання незаконных прысудаў у адносінах да Вячаслава Сіўчыка і іншых беларускіх патрыётаў, якія трапілі пад палітычныя рэпрэсіі за акцыі ў абарону Незалежнасці і Суверэнітэту Беларусі.
Заклікаем беларускую і міжнародную грамадскасць аказаць неабходны ціск на рэжым А. Лукашэнкі і прыкласці ўсе высілкі для спынення палітычных рэпрэсій у дачыненні да аднаго з лідараў беларускай апазіцыі Вячаслава Сіўчыка.
Свабоду Вячаславу Сіўчыку! Свабоду палітвязням! Жыве Беларусь!
Сустаршыні Руха Салідарнасці „Разам” Юрый Ляшэнка Алесь Макаеў Алена Талстая
04.02.2020 г. г. Менск.