Рух Салідарнасці „Разам”: „Саюз з Расеяй – гэта вайна і галеча!”
Рух Салідарнасці „Разам” прыняў 30 лістапада адозву да грамадзян Беларусі пад назвай БЕЛАРУСЫ! АБАРОНІМ АЙЧЫНУ! У заяве гаворыцца наступнае:
„Рух Салідарнасці „Разам” з абурэннем даведаўся пра словы пасла Рэспублікі Беларусь у РФ У. Сямашкі аб магчымасці стварэння антыканстытуцыйных „парламента” і „ўрада” так званай „Саюзнай дзяржавы”.
Мы катэгарычна пратэстуем супраць спробаў А. Лукашэнкі ўступіць у злачынны хаўрус з рэжымам У. Пуціна. Мы заклікаем усё беларускія палітычныя партыі і рухі разам тэрмінова прызначыць час і месца вулічнай акцыі пратэсту ў г. Менску супраць маскоўскай навалы. Мы заклікаем да стварэння на гэтай акцыі агульнанацыянальнага страйкавага камітэту і пачатку агульнанацыянальнай кампаніі грамадскага непадпарадкавання з масавай невыплатай падаткаў і іншых збораў пад лозунгам: „Ніводнай беларускай капейкі пуцінскай хеўры!”
Мы будзем падтрымліваць усе акцыі беларусаў супраць „інтэграстаў”, якія збяруцца 8 снежня падпісваць незаконныя і нелегітымныя пагадненні. Мы заклікаем беларусаў да супраціву, а міжнародную грамадскасць – да салідарнасці з беларусамі.
Беларусь – перадусім! Саюз з Расеяй – гэта вайна і галеча!
Жыве Беларусь! 30.11.2019 г. Мястэчка Грозаў, Беларусь”
паводле прэс-рэлізу
