Рух Салідарнасці „Разам” пратэстуе супраць арышту берасцейскіх актывістаў
Рух Салідарнасці „Разам” прыняў заяву ў якой катэгарычна асуджае незаконны адміністрацыйны арышт берасцейскіх грамадскіх актывістаў Аляксандра Кабанава і Змітра Андрасюка.
У заяве гаворыцца наступнае:
„СВАБОДУ АЛЯКСАНДРУ КАБАНАВУ І ЗМІТРУ АНДРАСЮКУ!
Рух Салідарнасці „Разам” абураны незаконным арыштам на 15 сутак лідараў супраціву будаўніцтву завода акумулятарных батарэй Аляксандра Кабанава і Змітра Андрасюка. Мы пратэстуем супраць гэтага цынічнага рашэння суда Ленінскага раёна Берасця ад 20 красавіка 2020 і патрабуем яго тэрміновай адмены. Барацьба дэмакратычнай супольнасці горада Берасця супраць пабудовы экалагічна шкоднага прадпрыемства, якім з’яўляецца завод акумулятарных батарэй, сведчыць як пра мужнасць беларусаў, так і пра поўнае ігнараванне правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі сённяшняй уладай. Але, зняволеннем лідэраў пратэстаў ва ўмовах таго, што Беларусь ператвараецца ў лідера між краінамі Ўсходняй Еўропы па тэмпах распаўсюду каронавіруса ва ўмовах сусветнай пандэміі, гнусны і абуральны факт нават для лукашысцкага рэжыма. Нагадаем, што ўмовы ўтрымання адміністрацыйна арыштаваных неадпавядаюць элементарным санітарным нормам. Таму, зняволенне на 15 сутак лідараў экалагічных пратэстаў рэзка павышае верагоднасць заражэння іх каронавірусам і нясе непасрэдную пагрозу іх здароўю. Мы папярэджваем сённяшнія ўлады Беларусі аб будучай адказнасці за здзек з беларусаў падчас пандэміі. Лічым, што факт арыштаў у Берасці, як і правядзенне такога атавізму для ХХІ стагоддзя, як суботнік 25 красавіка, і дэманстратыўнага прасоўвання нікому непатрэбнага ў сённяшніх умовах парада 9 траўня, – гэта ёсць ужо злачынствамі сённяшняй улады ў Беларусі. Даўно не абіраемая грамадзянамі Беларусі ўлада перайшла да генацыду Беларускай Нацыі. Мы звяртаемся да беларускай і міжнароднай супольнасці з заклікам дапамагчы беларусам адмяніць гэтыя рашэнні сённяшняй улады, якія выглядаюць не толькі ідыёцкімі, але і небяспечнымі для здароўя беларусаў.
Свабоду Аляксандру Кабанаву і Змітру Андрасюку! Свабоду палітвязням! Свабоду Беларусі! Жыве Беларусь!
21 красавіка 2020 г. г. Менск”.