Рух “Супраціў” працягвае змагацца з рэжымам у краіне
Нават цяпер, калі асноўная ўвага сусветнай супольнасці засяроджаная на вайне ва Украіне, беларусам варта не забывацца пра будучыню сваёй краіны. Бо ў іншым выпадку перспектыва можа быць насамрэч сумнай.
Як патлумачыў палітычны прадстаўнік аб’яднання Дзмітрый Шчыгельскі, “у адпаведнасці з міжнародным заканадаўствам, калі краіна дае сваю тэрыторыю для атакі, яна з’яўляецца краінай-агрэсарам. І гэта можа мець вельмі дрэнныя наступствы ў будучыні, нават калі ўлада будзе змененая”.
Чым можа цяпер беларус дапамагчы? “У першую чаргу – фінансавай падтрымкай Батальёна Кастуся Каліноўскага”, – падкрэслівае Дзмітрый:
– Вялікая просьба пералічваць грошы непасрэдна на рахунак батальёна. Ніхто лепш за кіраўніцтва батальёна не разумее, што больш за ўсё патрэбна. Па-другое, гэта далучыцца да батальёна. Што яшчэ могуць зрабіць беларусы? Усялякая дапамога Узброеным сілам Украіны. Рабіць усё магчымае, каб давесці, што адказнаць за агрэсіўныя дзеянні Беларусі нясе рэжым Лукашэнкі, які з’яўляецца нелегітымным, а Беларусь сёння фактычна знаходзіцца пад акупацыяй Расеі дэ-факто.
Менавіта таму беларусам і важна цяпер на справах прадэманстраваць, што іх погляды на вайну ва Украіне не супадаюць з пазіцыяй улад Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя