Рух “За незалежнасць” прыме ўдзел у Кангрэсе дэмсіл
На сустрэчы прыхільнікаў Руху “За незалежнасць” Берасцейскага рэгіёну, які прайшоў у Косаве, прынята рашэнне ўдзельнічаць у кангрэсе дэмакратычных сілаў 25-га сакавіка. Галоўныя мэты і задачы будучага кангрэсу агучыў прысутны на сустрэчы адзін з каардынатараў Руху “За незалежнасць” Уладзімір Някляеў:
– Эканамічная сітуацыя крайне складаная. І першае, што трэба зрабіць дэлегатам кангрэса, ясна выказаць праграму выхада з гэтага тупіка і даць людзям надзею, каб яны рэальна ўбачылі, што заўтрашні дзень з гэтымі людзьмі, якія з’яўляюцца апазіцыяй, прывядзе да змен да лепшага. Вось што трэба зрабіць, а не разбірацца, хто будзе лідарам.
Каардынатар Руху “За незалежнасць” па Берасцейшчыне Алесь Мех просіць усіх грамадзян, каму неабыякавы лёс Беларусі, падтрымаць рух і прыняць удзел у кангрэсе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота belsat.eu