У Руху “За Свабоду” неўзабаве будзе новы лідар



Рух “За Свабоду” рыхтуецца да рэспубліканскай справаздачна-выбарчай канферэнцыі ў кастрычніку. Плануецца, што адбудзецца змена старшыні Руху, які цяпер ачольвае Аляксандр Мілінкевіч.

lagviniec_gubarevicz

Сярод галоўных прэтэндэтаў Алесь Лагвінец ды Юрась Губарэвіч, якія ў выходныя наведалі Лідчыну.

Кажа цяперашні намеснік старшыні арганізацыі –  Юрась Губарэвіч:

– Адбылася адная з шэрагу запланаваных сустрэчаў па вылучэнні дэлегатаў на справаздачна-выбарчую канферэнцыю. Я вельмі рады, што прысутнічала шмат моладзі  – гэта тыя людзі, якія прыйшлі ў Рух па выніках апошняй парламенцкай кампаніі. Моладзь мае шмат ідэяў, таму праца мясцовай суполкі будзе перспектыўнай. Наперадзе ў нас яшчэ некалькі сходаў па ўсёй Беларусі, і ў выніку мы плануем правесці 16-га кастрычніка справаздачна-выбарчую канферэнцыю, дзе будзе абранае новае кіраўніцтва Руху “За Свабоду”.

У бліжэйшую нядзелю падобны справаздачна-выбарчы сход пройдзе ў Гародні, а таксама сходы запланаваныя ў іншых гарадах Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота masty.eu