Румас падаў прашэнне аб адстаўцы
Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас перадаў Аляксандру Лукашэнку прашэнне аб адстаўцы.
Пра гэта паведамляе телеграм-канал «Беларускі дыялог».
Канал таксама піша пра кандыдатуры на пасаду выканаўцы абавязкаў прэмʼера: гэта Турчын, Петрышэнка ці Сямашка.
Праўда, наконт Сямашкі, які цяпер працуе амбасадарам у Маскве, але пры гэтым з «адмысловымі» паўнамоцтвамі, гэта малаверагодна. Нагадаем, пра змену ўрада Лукашэнка заявіў напярэдадні, сказаўшы, што назаве новы склад пасля сваёй рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.
Беларускае Радыё Рацыя
