„Русский мир” – міф, або рэальнасць?



„Русский мир” – гэта міф створаны журналістамі – кажа сацыёлаг. У журналістыцы, найперш ва ўкраінскіх ды беларускіх сродках масавай інфармацыі, замацавалася паняцце “русский мир”, якое сімвалізуе сабой агрэсію пуцінскай Расіі супраць іншых краінаў, дзе размаўляюць па-расейску. Але перакладаць адказнасць за палітыку Пуціна на ўсіх рускіх – небяспечна, – сказала ў праекце “Месца для прэсы” сацыёлаг і аўтар маніторынгу беларускіх СМІ Віола Ермакова.

– Калі мы гаворым “руский мир”, мы тым самым робім такую дзіўную аперацыю ўраўнавання пэўным палітычных поглядаў, у прыватнасці пуцінскай палітыкі і чалавека рускай нацыянальнасці. Я б параіла не спрашчаць сітуацыю. У кожнай сітуацыі трэба разглядаць усе дэталі, якія ў яе ўваходзяць, і вельмі канкрэтна называць тыя групы людзей, якія прымаюць рашэнні. Чым больш абагульненняў, тым больш памылак.

Журналіская адказнасць дазваляе не пашыраць нянавісць да асобных сацыяльных груп, у гэтым выпадку – да рускіх. Сказала сацыёлаг ў праекце “Месца для прэсы”.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя