“Русский мир” прылятае на крылах дзвюхгаловых арлоў
У снежні 2010 года на набярэжнай Ялты была я ўражаная праваслаўнай капліцай – спрэс у дзвюхгаловых арлах. Шыльды на капліцы сведчылі, што прысвечаная яна расейскім царам. Напэўна, гэтае прысвячэнне павінна было тлумачыць наяўнасць расейскага гербу на ўкраінскай тэрыторыі.
Капліца ў Ялце
Фота – снежань 2010 году
Цяпер у беларуских крамах прадаюцца тавары з расейскім гербам. Напрыклад, паштовыя скрыні з расейскім гербам – арлом. Што гэта значыць? 24 жніня бачыла такую скрыню ў продажы ў Воршы у краме „Данком” на Леніна (былыя „Тысяча дробязяў). Відаць, завезлі разам з „іванаўскім сітцам”. Вывучэнне попыту на расейскія тавары ці метад сацыялагічнага даследвання – колькі грамадзянаў Беларусі гатовыя павесіць на сваім доме герб суседняй дзяржавы?
Палітолаг з Адэсы, Наталля Крэстоўская, так каментуе сітуацыю: – У нас таксама ўсё пачыналася з аднаўлення помнікаў царам і царыцам.
Словы з літарай „Ъ” – таксама праявы „русского мира”.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя