Рыгор Астапеня: Беларусы за Бабарыку, і крыху менш вераць у перамогу пратэсту



9-га лютага спаўняецца роўна паўгады з дня правядзення выбараў у Беларусі. Незалежны даследчыцкі інстытут з Лондана Chatham House прадставіў вынікі даследавання настрояў беларусаў пасля перажытага на сённяшні дзень.

Кажа даследчык брытанскай установы, палітолаг Рыгор Астапеня:

У рэйтынгу, калі гаварыць пра нацыянальных лідараў пратэсту, хто мог бы быць прэзідэнтам, то мы бачым, што там нічога не змяняецца. Віктар Бабарыка з’яўляецца чалавекам, які стаў чалавекам-марай беларусаў, то бок ён як у траўні з’явіўся, вельмі хутка набраў высокія рэйтынгі. І калі падумаць, калі ён сапраўды пайшоў бы на выбары, дык ён, канешне, набраў бы каля 60% адразу ў першым туры. І гэты настрой амаль не змяняецца.

Паводле Рыгора Астапені, беларусы за гэтыя паўгады павярталіся да сацыяльна-эканамічнай павесткі. Калі раней іх турбавалі палітычныя падзеі, то зараз на першае месца выходзяць пытанні падвышэння заробкаў і вырашэння пытанняў беспрацоўя.

Беларускае Радыё Рацыя