Рыгор Бакіевіч: Увядуць расейскі рубель і ўсё – няма дзяржавы
Былы стваральнік партыі Беларускага Народнага Фронту на Берасцейшчыне і яе кіраўнік 78-гадовы Рыгор Бакіевіч лічыць сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі вельмі небяспечнай.
На яго думку, апазіцыі трэба згуртавацца як ніколі для дэнансацыі Саюзнай дамовы Беларусі і Расеі. Менавіта выкананне і паглыбленне гэтай дамовы стане падставай для паглынання Беларусі Расеяй без адзінага стрэлу, кажа Рыгор Бакіевіч:
– Дамагацца адмены саюзнай дамовы, якая дваццаць гадоў вісіць, усе кажуць, што яна не працуе. Расея не такая дурная, каб танкамі заваёўваць, фінансы забяруць, увядуць расейскі рубель і ўсё – няма дзяржавы. Кожныя паў гады, два-тры разы сумесныя вучэнні, дэсантнікі, якія захаплялі Крым, былі ў Данецку – нашы сябры.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Паводле Рыгора Бакіевіча, патрэбна, каб дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты сабралі па 1000 подпісаў за адмену дамовы, а хто хоча стаць прэзідэнтам – 10 тысяч. А наагул, каб 1000000 беларусаў сказалі дамове „не”, то перасталі б бакі ў асобах самаабраных мусоліць гэтую тэму.
Беларускае Радыё Рацыя