Рыгор Кастусёў абскарджвае прысуд па Курапатах у ААН
31 жніўня ў Менскім гарадскім судзе была разгледжаная скарга старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Палітык патрабаваў ад суду вышэйшай інстанцыі скасаваньня рашэння суда Партызанскага раёну Менску ад 4 ліпеня, які пакараў Рыгора Кастусёва шрафам на 735 рублёў па арыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях.
Падставай для адміністратыўнага спагнаньня стаўся ўдзел Рыгора Кастусёва ў пікетаваньні забаўляльна-рэстарацыйнага комплексу “Поедим, поедим”, што пачаў функцыянаваць паблізу ад месца масавых растрэлаў ахвяраў бальшавісцкіх рэпрэсіяў у Курапатах.
Рашэннем суддзі мінскага гарадзкога суда Максіма Лапко рашэнне суда Партызанскага раёну Менска ад 4 ліпеня ў дачыненьні да Рыгора Кастусёва было пакінутае без зменаў, скарга палітыка была не задаволеная.
Сёняшняе адмоўнае рашэньне па скарзе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў наступным чынам:
– Мы не мелі ілюзіяў адносна таго, што гарадзкі суд асьмеліцца адмяніць рашэнне раённага суду – і тая і другая інстанцыя ў аднолькавай ступені залежныя ад выканаўчай улады. Але я лічу важным праходжаньне ўсіх нацыянальных узроўняў абскарджвання для таго, каб справа аб маім незаконным арышце была вынесеная на міжнародны разгляд у Камітэце ААН па правах чалавека. Мы з юрыстам магілёўскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна” Барысам Бухелям ужо падрыхтавалі праект скаргі, якая будзе бліжэйшым часам скіраваная ў камітэт ААН па правах чалавека па факце парушэньня свабоды сходаў, што гарантаваная Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Натуральна, афіцыйны Менск ігнаруе шматлікія рашэньні Камітэту ААН па правах чалавека, датычныя парушэнняў правоў і свабодаў грамадзянаў, якія зьдзяйсняюцца ўладамі Беларусі.
Аднак менавіта цяпер і менавіта па справах датычных свабоды сходаў падобныя скаргі маюць вялікае значэньне з той прычыны, што на 8 кастрычніка ў Камітэце ААН па правах чалавека прызначаны разгляд справаздачы Беларусі аб выкананні міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Наш урад упершыню за 20 гадоў накіраваў сваю справадачу ў гэты орган – і, як чакаецца, наш МЗС рыхтуецца распавесьці ў Жэневе пра “нечуваны прагрэс у галіне правоў чалавека”.
Рыхтуючы скаргу па факце маяго незаконнага арышту і адміністратыўнага пакараньня за ўдзел у мірным негвалтоўным сходзе я намагаюся перашкодзіць нашым уладам стварыць перад ААН прыгожую карцінку “паляпшэньня становішча з правамі чалавека”. Мы бачым, што ў гэтым годзе рэпрэсіі ўзмацніліся, і хочам прыцягнуць увагу увагу міжнароднай грамадзкасьці да гэтай праблемы.
Нагадаем, што старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў быў брутальна затрыманы 3 ліпеня падчас паездкі на міжнародную канфэрэнцыю ў польскім Сэйме. Паплечнікі па партыі ведалі, што з дому выехаў, але ў Варшаве не з’явіўся. Тэлефон палітыка быў адключаны. На наступны дзень палітык быў пакараны шрафам за парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў падчас абароны Курапатаў.
Прэс-служба Партыі БНФ