Кампанія „Народны рэферэндум” вылучае адзінага (абноўлена)



Кампанія „Народны рэферэндум” мае намер вылучыць на прэзідэнцкія выбары адзінага кандыдата. Рух “За Свабоду” пакуль не вызначыў свайго прэтэндэнта на адзітнага ад  кампаніі  “Народнага рэферэндуму”. Сярод магчымых прэтэндэнтаў называюцца прозвішчы Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Лагвінца.

Кажа Аляксандар Лагвінец:

– Пакуль яшчэ ідзе перамоўны працэс. Ва ўсялякім разе, я хачу ўдзельнічаць у кампаніі. У якой якасці – гэта ўжо іншае пытанне.

У кампанію „Народны рэферэндум” уваходзяць Партыя БНФ, кампанія „Гавары праўду”, Рух „За Свабоду” і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Сумеснага, або адзінага кандыдата  на пасаду прэзідэнта ад “Народнага рэфэрэндуму” плануюць вылучыць да сярэдзіны красаваіка.

* * *

Кампанія „Народны рэферэндум” мае намер вылучыць на прэзідэнцкія выбары адзінага кандыдата. Яго выбяруць сярод кандыдатаў ад паасобных партыяў і рухаў, якія задзейнічаны ў кампаніі. Як стала вядома, такім кандыдатам ад партыі БНФ вылучаны намеснік старшыні Рыгор Кастусёў, які быў таксама кандыдатам партыі на прэзідэнцкіх выбарах у 2010-м годзе.

– У працэдуру вылучэння адзінага кандыдата ў рамках „Народнага рэферэндума” Партыя БНФ вылучае сваіх прэтэндэнтаў. На сённяшні дзень прынята рашэнне пра маю асобу, і магчыма падключыцца яшчэ адзін прадстаўнік Партыі БНФ Іван Шэга. Канчатковае рашэнне па ім яшчэ не прынятае.

У кампанію „Народны рэферэндум” уваходзяць Партыя БНФ, кампанія „Гавары праўду”, рух „За Свабоду” і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Сумеснага або адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта ад „Народнага рэферэндуму” плануюць вылучыць да сярэдзіны красавіка.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя