Рыгор Кастусёў: Лёс ураду Румаса будзе такім жа, як і лёс папярэдняга
Па меркаванні старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, крытыка ўраду кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам выклікана спробамі абмежаваць яго рэфарматарскія памкненні. „Нягледзячы на тое, што Румас, на мой погляд, з’яўляецца даволі падрыхтаваным прэм’ерам, які здольны праводзіць неабходныя рэформы, але ён не з’яўляецца самастойным,” – кажа Рыгор Кастусёў.
– Румас не можа рабіць тое, што ён лічыць неабходным рабіць, без дазволу зверху. А вышэй за яго толькі Лукашэнка. І, на жаль, разумення кіраўніка нашай краіны аб неабходнасці правядзення рэформаў, на якія здольныя Румас і цяперашні ўрад, няма. Таму спробы Румаса зрабіць штосьці, выклікалі незадавальненне кіраўніка краіны.
Таму эканоміка застаецца ў тым жа стане, які ёсць. Няглядзечы на імкненне ўраду рабіць рэформы, яны не будуць праведзеныя. І лёс цяперашняга ўраду будзе такім жа, як і папярэдняга, – лічыць Рыгор Кастусёў.
Цалкам інтэрв’ю:
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота belta.bу