Рыгор Кастусёў: На Дзень Волі маем запасны план “Х”



Ці дазволяць улады правесці Дзень Волі ў Менску? Партыя БНФ і культурная пляцоўка “Арт-сядзіба” чакаюць адказу сталічнага выканкаму на сваю другую заяўку, паводле якой хочуць правесці мітынг і канцэрт або каля Палаца спорту, або на Плошчы Свабоды. Ранейшую заяўку на стадыён “Дынама” ўлады разгледзелі адмоўна, спаслаўшыся на падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Пры гэтым вядома, што 1 траўня на гэтым жа стадыёне дазволены канцэрт Аляксандра Саладухі. Сітуацыю каментуе старшыня партыі БНФ – Рыгор Кастусёў:

– Саладуху дазволена правесці канцэрт. І ёсць яшчэ адзін дазвол на правядзенне канцэрта іншым гуртам. Але вось на правядзенне Дня Волі ёсць афіцыйная адмова. Мы яе нядаўна атрымалі з гарвыканкама пасля таго, калі Лукашэнка забараніў публічна на “вялікай сустрэчы з прэзідэнтам”, дзе прысутнічаў і я. Відаць, мяне адмыслова туды запрасілі, каб я пачуў афіцыйную забарону з вуснай Аляксандра Лукашэнкі.

Крайні тэрмін атрымання адказу ад  уладаў на заяўку – за пяць дзён да мерапрыемства. Рыгор Кастусёў дадае, што арганізатары маюць і запасны варыянт святкаванняў, які палітык назваў планам “Х”, і запэўніў, што “беларусы ў кожным разе годна адзначаць Дзень Волі”. Сёлета галоўныя святкаванні плануюцца 24 сакавіка, бо гэта выходны дзень – нядзеля.

Цалкам гутарка:

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя