Рыгор Кастусёў: На запісе ток-шоу эмоцыі зашкальвалі



Напярэдадні запісвалі чарговы выпуск праграмы „Наша жыццё”, якая выходзіць на тэлеканале АНТ. Госцем паклікалі кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Па словах палітыка, тэма выпуску прысвечана абразам у адрас кіраўніцтва Беларусі ў эфіры перадачы „Месца сустрэчы” на тэлеканале НТВ.

Кастусёў у Фэйсбуку адзначыў, што „на запісе ток-шоў эмоцыі зашкальвалі”. Праграма „Наша жыццё” выйдзе ў эфір вечарам 4 снежня. Нагадаем, 8 лістапада ў эфіры НТВ выйшла палітычнае шоў „Месца сустрэчы”, у якой вядучыя Вольга Бялова і Андрэй Норкін прапанавалі гасцям студыі падыскутаваць аб адносінах Расеі з суседнімі краінамі. Выпуск  прысвячаўся адносінам Масквы з Арменіяй, Украінай, Малдовай і вядома Беларуссю.

Госцем студыі быў палітык, лідар кампаніі „Гавары праўду”, Андрэй Дзмітрыеў. Праўда, сказаць яму практычныя нічога не атрымалася: вядучыя яго перабівалі, а студыя літаральна асвістала. А вось кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку назвалі „гуляшчай жонкай”.

Газета “СБ. Беларусь сегодня” адказала прапагандыстам з НТВ карыкатурай.

Беларускае Радыё Рацыя