Рыгор Кастусёў: Ва ўлады цалкам адсутнічаюць аргументы для дыскусіі
Прадстаўнікоў апазіцыі міністр замежных спраў Уладзімір Макей абвінаваціў у імкненні разбурыць дзяржаву і ў „фашыствуючых” настроях. „Санкцыі, прыбраць, знішчыць, змесці і гэтак далей і таму падобнае. У выпадку прыходу такіх людзей да ўлады гэта будзе фашыствуючая дэмакратыя”, — заявіў міністр.
Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў адзначае, што выкарыстоўванне Макеем «фашызма», каб запужаць беларусаў, азначае адсутнасць аргументаў.
– Менавіта ўсталяваўшыся ў Беларусі ўладны рэжым цалкам адпавядае, або нават пераўзыйшоў па многіх пазіцыях фашысцкі рэжым на пачатку 30-х гадоў. Гэта ўжо спроба пабудовы канцлагераў на тэрыторыі Беларусі. Гэта арышты невінаватых людзей у любы час, у любым месцы на вуліцах гарадоў, пасёлкаў, сельскіх населеных пунктаў нашай краіны.
Па апошніх дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна», у Беларусі ўжо налічваецца 220 палітычных зняволеных.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя