Рыгор Тамар: Пераможам у вайне, калі здзейснім маштабную наземную аперацыю
Палестынскі ісламскі рух ХАМАС зранку 7-га кастрычніка нечакана без абвешчання вайны нанёс ўдары па прыгранічных тэрыторыях з поўдня. Колькасць загінуўшых у Ізраілі вырасла да 250 чалавек. На ўсёй тэрыторыі Ізраіля ўведзена асаблівае становішча.
Сітуацыю каментуе капітан Арміі абароны Ізраіля ў адстаўцы і ваенны гісторык Рыгор Тамар:
– Мы можам у гэтай вайне перамагчы толькі ў адным выпадкі: калі будзе зроблена шырокамаштабная наземная ваенная аперацыя, якая прывядзе да фізічнага знішчэння ХАМАСа як арганізацыі на тэрыторыі Сектара Газа. Я лічу, тое, што зараз адбываецца на поўдні – гэта ўсяго толькі адцягваючы манеўр, і асноўны ўдар па нам будзе нанесены з поўначы ў бліжэйшыя дні. Нам зараз вельмі цяжка, мы нясем страты, льецца кроў. Але я хачу, каб ні ў кога не было ні ценю сумневаў: мы пераможам у гэтай вайне сапраўды гэтак жа, як мы перамагалі ва ўсіх войнах да гэтага.
Вядома, што Іран і «Хезбала» падтрымалі напад ХАМАСа на Ізраіль. Адпаведна былі сарваныя мірныя перамовы паміж ізраільскай краінай і Саудаўскай Аравіяй. Па словах Рыгора Тамара, напад ХАМАСа мае і прарасейскі след, бо ставіць на паузу любыя ініцыятывы Ізраіля па пастаўках зброі Украіне.
Ад рэдакцыі. Праз 6 гадзін пасля запісу гэтага каментара, Хезбала сапраўды нанесла ўдар па Ізраілі з Лівана, чым і адкрыла другі фронт.
Фота Рыгора Тамара і BBC:
Беларускае Радыё Рацыя