Рыгор Тамар: Лукашэнка будзе пазбягаць увядзення войска ва Украіну
На арцёмаўскім фронце УСУ выкарыстоўваюць у тым ліку і газавыя гранаты Ізраілю. Тым часам міжнародныя СМІ засяроджана назіраюць за зменамі судовай сістэмы ўнутры Ізраіля ды спрабуюць ацаніць мажлівыя пагрозы для свабоды слова і дзяржаўнага ладу ўнутры краіны.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка пагутарыла з афіцэрам арміі Ізраілю ў адстаўцы, ваенным гісторыкам Рыгорам Тамарам пра тое, як Ізраіль дапамагае Украіне ў вайне, наколькі моцная палітычная нестабільнасць у Ізраіле, ці будзе Ізраіль заклікаць грамадзян пакінуць Беларусь, ці чакаецца наступ войскаў Беларусі ва Украіну і якая галоўная мэта Лукашэнкі:
РР: Наколькі сітуацыя ў Ізраілі залежыць ад вайны ва Украіне?
– Падобныя падзеі шырокамаштабнай вайны ў цэнтры Еўропы не можа не аказваць уплыву на Ізраіль у тым ліку, але давайце не будзем пераацэньваць гэты ўплыў. У нас у краіне і ў рэгіёне дастаткова ўласных праблем. У Ізраілі няма Канстытуцыі, як дакумента, у Ізраілі ёсць так званы звод асноўных законаў. Па шэрагу юрыдычных і сацыяльных прычын гэты дакумент не пазіцыянуецца, як Канстытуцыя. У нас ёсць тэндэнцыі, як і ў многіх краінах Еўропы, якія можна ўмоўна пазначыць, як „правы рэванш”. Я чалавек ліберальных палітычных поглядаў, на мой погляд „правы рэванш” заўсёды так ці інакш нясе пагрозу дэмакратыі. Наколькі ў ізраільскім грамадстве хопіць унутраных механізмаў рэгуляцыі, каб гэту пагрозу нівеліраваць і знізіць да нязначнай, гэта пакажа час, бліжэйшыя месяцы, можа быць год. Аператыўная сітуацыя звязана са спробамі кааліцыі ўнесці змены ў судовую рэформу, што з’яўляецца на мой погляд адмоўным. Гэта мая асабістая пазіцыя, магчыма знойдуцца людзі, у тым ліку юрысты, якія аспрэчаць мой пункт гледжання. Гэта нармальна ў дэмакратычнай дзяржаве.
РР: Як бы вы пракаментавалі ваенную падтрымку Ізраілем Украіны?
– Ёсць такі выраз „І ў добрым і ў дрэнным”, калі яго перакласці. Гэта вайна вядзецца ў прамым этэры. Уплыў СМІ на сітуацыю на полі бою надзвычайнае ў добрым і ў дрэнным. З дрэннага можна адзначыць тое, што рэчы, якія не варта было б публічна абмяркоўваць, часамі абмяркоўваюцца ў шырокім сэнсе гэтага слова. Я адзначу факты, якія на сённяшні дзень не з’яўляюцца ні для каго нейкай сакрэтнай унутранай інфармацыяй, якая была ў розных СМІ. З першых дзён вайны ізраільскія афіцэры праводзяць кансультацыі з украінскімі калегамі на тэрыторыі трэціх краін. Па-другое, ізраільская дэлегацыя была запрошана на першы Рамштайн без згоды Ізраілю пра выкарыстанне камплектуючых ізраільскай абарончай прамысловасці, было б немагчыма па міжнародным законам, прадстаўляць разнастайныя віды ўзбраення Украіне. Ні для каго не сакрэт, што ізраільскія мікрасхемы і чыпы выкарыстоўваюцца ў самых розных відах ваеннага абсталявання і ўзбраенняў. Па-трэцяе, Ізраіль неаднаразова прадстаўляў дастаткова каштоўную выведчую інфармацыю з першых дзён вайны, якая вельмі дапамагла ўкраінскай арміі ў супрацьстаянні расейскай агрэсіі. Па-чацвёртае, Ізраіль за год вядзення вайсковых дзеянняў прадставіў Украіне вялізную гуманітарную дапамогу. Ні разу за час існавання Ізраілю, як дзяржавы, не было такіх маштабаў прадстаўлення гуманітарнай дапамогі. Па-пятае, Ізраіль шматразова за гэты час наносіў агнявое паражэнне па разнастайных цэлях за сваімі межамі, частка з якіх мелі непасрэднае дачыненне да паставак узбраення з тэрыторыі сумежных дзяржаў Расеі, для выкарыстанне на ўкраінскім тэатры баявых дзеянняў. Я лічу, што ўлічваючы дастаткова сціплыя габарыты нашай шматпакутнай дзяржавы, а таксама ўлічваючы той факт, што мы знаходзімся ў сталым ваенным канфлікце з пэўнай колькасцю краін рэгіёна, улічваючы асаблівыя, складаныя адносіны паміж Ізраілем і Расейскай Федэрацыяй, калі мы ўсе гэтыя фактары разглядзім, то можна ахарактарызаваць дапамогу Ізраілю Украіне, як беспрэцэдэнтную. Асабліва ўлічваючы, што да пачатку ваенных дзеянняў адносіны паміж нашымі краінамі на мой вялікі жаль былі дастаткова прахалодныя. Калі ўлічваць усе гэтыя абставіны, то я магу канстатаваць, што дапамога аказаная Ізраілем была беспрэцэдэнтная. Ізраіль пайшоў на гэта па многіх прычынах. Я гэтую дапамогу горача падтрымліваю, роўна так жа, як прамыя пастаўкі наступальных відаў узбраення маёй краінай Украіне, на мой погляд з’яўляюцца непажаданымі для грамадзян Ізраілю.
Беларускае Радыё Рацыя