Рыгор Тамар: Зрынанне Лукашэнкі з улады можа прывесці да краху рэжыма Пуціна



Нядаўна агучаная гатовасць Прыгожына зрабіць узброеныя сілы Беларусі «другой арміяй у свеце» насцярожвае. Хаця б таму, што расейскую армію, якая называе сябе той самай «другой арміяй у свеце», увесь свет ужо больш за год назірае ва Украіне.

Вольга Сямашка пагутарыла з капітанам Арміі абароны Ізраіля ў адстаўцы і ваенным гісторыкам Рыгорам Тамарам пра тое, якія асноўныя вынікі віленскага Саміту НАТА для Беларусі, Расеі і Украіны; наколькі Беларусь незалежная зараз і ці маюцца пагрозы ядзернага нападу з яе тэрыторыі; што азначае прыход «вагнераўцаў» у Беларусь і наколькі меў рацыю экс-міністр абароны Польшчы Вальдэмар Скшыпчак, калі асноўны свой спадзеў ускладаў на Полк Каліноўскага.

РР: Адбыўся саміт у Вільні. Апублікаваны афіцыйны камунікат. Але, відавочна, быў дадзены пэўны знак Беларусі і Расеі. Як, напэўна, і Украіне. Якія агульныя вынікі саміту вы б падкрэслілі зараз?

Рыгор Тамар: Напэўна, разлічвалі, што на гэтым саміце будзе абвешчана пра ўступленне Украіны ў НАТА, што, канешне, не магло адбыцца. Я зусім не ўпэўнены, што ў выніку Украіна будзе прынята ў НАТА. Больш за тое, я зусім не ўпэўнены, што гэта тая панацэя, якая патрэбная для захавання незалежнасці. Але калі мы гаворым пра прыём у НАТА, то, канешне, зарад такой цяжкой палітычнай артылерыі западныя партнёры будуць выкарыстоўваць у выключных абставінах, як напрыклад, для таго, каб схіліць Украіну да нейкіх тэрытарыяльных саступкаў. Або не прыняццё ў НАТА падаць Расеі як іх дасягненне, каб іх схіліць да саступкаў. Западныя саюзнікі дзейнічаюць не з пазіцыі інтарэсаў украінскіх выбарцаў і таго, пра што на вуліцы абмяркоўваюць абывацелі. Я ўвогуле скептычна да гэтага стаўлюся. Па-першае, да таго, што Украіна апынецца ўрэшце ў НАТА. А па-другое, што гэта Украіне неабходна.

РР: Літаральна перад самітам у Вільні, як і зараз, адчуваецца ваенная напружанасць на мяжы паміж Беларуссю і ўсходнім флангам НАТА. Павялічваецца колькасць ўзбраення, рыхтуюцца войскі. Фінляндыя і Швецыя ўступілі ў НАТА. Ці можам казаць, што вядзецца нейкая ваенізаваная падрыхтоўка ўсходніх флангаў НАТА?

Рыгор Тамар: НАТА ўвогуле цалкам змяніла сваю дактрыну за апошні год. Калі раней арганізацыя пазбягала фармулёвак, у якіх Расея вызначалася як вораг, то цяпер гэта адназначна пазначана. Натуральна геапалітычная абстаноўка вакол Расеі будзе пагаршацца. Канешне, немагчыма параўнаць геапалітычную абстаноўку сённяшняй Расеі і таго, што было паўтара года таму. Канешне, НАТА цалкам мяняе дактрыну. Пасля тых злачынстваў, якія здзейснілі расейскія выйскоўцы на тэрыторыі Украіны, НАТА разумее пра недапушчальнасць сітуацыі, калі расейскія войскі ўвойдуць на тэрыторыю адной з краін НАТА. Таму цяпер яны прымаюць прэвентыўныя меры, павялічваюць свае групоўкі, але гэта планавы, паступальны працэс.

Цалкам размова:

З «Госцем Рацыі» – капітанам Арміі абароны Ізраіля ў адстаўцы і ваенным гісторыкам Рыгорам Тамарам, камунікавала Вольга Сямашка.