Рыгора Кастусёва пакінулі ў СІЗА КДБ, нягледзячы на падазрэнні на анкалогію
Следства адмовілася змяніць меру ўтрымання ў дачыненні да лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Нядаўна яго перавялі ў турэмны шпіталь у СІЗА на Валадарскага, паколькі былі праблемы з сэрцам. Пасля высветлілася, што ў яго падазрэнне на анкалогію.
Паводле адваката, Рыгор Кастусёў адчувае сябе дрэнна. Аднак па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА КДБ, куды яго вярнулі пасля Валадаркі.
