Рыгора Кастусёва перавялі ў СІЗА КДБ



Палітвязня Рыгора Кастусёва перавялі днямі з «Валадаркі» ў СІЗА КДБ, паведамляюць праваабаронцы.

У лісце ад 25 красавіка ён напісаў, што следства па справе завершанае і яго азнаёмілі з канчатковым абвінавачаннем. Фігуранты пачалі знаёміцца ​​з матэрыяламі справы. Справа будзе перададзена ў пракуратуру.

Рыгор Кастусёў быў затрыманы ў красавіку 2021 года. Разам з іншымі фігурантамі справы яго абвінавачваюць у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 КК). У красавіку яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да да 12 чэрвеня. У ізалятары ў яго сур’ёзна пагоршылася здароўе – мужчына перанёс каронавірус, і ўжо быў у шпіталі з-за праблем з сэрцам.