Рыгора Кастусёва перавялі ў турэмны шпіталь на Валадарцы
Рыгора Кастусёва перавялі з ацёкамі і праблемамі сэрца з СІЗА КДБ у турэмны шпіталь на Валадарцы. Пра гэта даведалася яго дачка, калі ў яе прынялі перадачу.
Нядаўна паплечнікі па партыі БНФ атрымалі ад Рыгора Кастусёва ліст, у якім ён адмаўляе свой удзел у «змове» супраць Лукашэнкі.
