Рыгора Кастусёва перавялі ў турэмны шпіталь і рыхтуюць да аперацыі
Лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва перавялі з СІЗА КДБ у турэмны шпіталь.

„Кастусёў шпіталізаваны, яго рыхтуюць да аперацыі. Самаадчуванне палітыка па-ранейшаму нездавальняючае. Ён пастаянна мае патрэбу ў медыцынскай дапамогі. Паляпшэнняў няма”, — паведаміла „Спутнику” ягоная адвакатка Інэса Аленская.
Падчас знаходжання пад вартай Кастусёў неаднойчы скардзіўся на стан здароўя. Паведамлялася, што ў яго анкалагічнае захворванне і патрабуецца тэрміновая аперацыя. Палітыка затрымалі ў красавіку 2021-га разам з літаратуразнаўцам Аляксандрам Фядутам і юрыстам Юрыем Зянковічам. Усіх іх вінавацяць у спробе дзяржперавароту.
