Рыгору Кастусёву чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай — гэтым разам да 12 чэрвеня.

Кастусёў напісаў родным, што ніякіх следчых дзеянняў з ім не праводзяць.
Старшыня Партыі БНФ знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за год. Яго затрымалі ў сярэдзіне красавіка 2021 года ў Шклове. Адначасова ў Маскве былі затрыманыя палітолаг Аляксандр Фядута і юрыст Юрый Зянковіч. Усіх траіх абвінавачваюць у „змове ці іншых дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады”.
Дзяржаўныя СМІ паведамлялі, нібыта Кастусёў, Фядута і Зянковіч рыхтавалі замах на Лукашэнку. У зняволенні ў Кастусёва выявілі анкалагічнае захворванне. Усе хадайніцтвы з просьбай змяніць яму меру стрымання былі адхіленыя.
