Рыхтуецца сустрэча кіраўнікоў парламенцкіх клубаў Польшчы наконт Беларусі



Сёння адбудзецца сустрэча кіраўнікоў парламенцкіх клубаў Польшчы, якую склікаў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі, каб абмеркаваць захады Польшчы ў святле беларускіх падзей. Намеснік прэс-сакратара кіроўнай польскай партыі «Права і справядлівасць» Радаслаў Фогель падкрэслівае значэнне агульных намаганняў па-за палітычнымі падзеламі для эфектыўнай дзейнасці на карысць Беларусі.

Матэвуш Маравецкі ў сацыяльных СМІ падзякаваў за прыняцце запрашэння лідарам «Грамадзянскай платформы», левых сіл, Польскай сялянскай партыі, „Кукіз 15” і Канфедэрацыі. Ён падкрэсліў, што «нягледзячы на адсутнасць згоды па многіх пытаннях», у гэтай справе водгук вельмі вялікі.

„Усё сведчыць аб тым, што ў сераду мы будзем канкрэтна і змястоўна размаўляць на тэму дапамогі нашым суседзям”, – заявіў польскі прэм’ер.

Беларускае Радыё Рацыя