Рыхтуецца візіт Нурсултана Назарбаева ў Беларусь



Пачалася актыўная падрыхтоўка візіту прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Менск, паведаміў казахстанскі прэм`ер-міністр Бакытжан Сагінтаеў 13 жніўня ў Астане на сустрэчы з беларускім калегам Андрэем Кабяковым.

„Мы цяпер рыхтуемся да візіту нашага прэзідэнта ў Менск, падрыхтоўчая праца поўным ходам ідзе. Мы чакаем, што візіт кіраўніка нашай дзяржавы надасць істотны імпульс развіццю казахстанска-беларускіх адносін”, — цытуе Сагінтаева агенцтва  Казінфарм.

У сваю чаргу Андрэй Кабякоў падзякаваў казахстанскаму боку за цёплы прыём. „Гэты год з`яўляецца юбілейным для нашых краін. 25 гадоў таму мы ўсталявалі дыпламатычныя адносіны. За гэтыя гады наша супрацоўніцтва набыло стратэгічны характар. Казахстан для нас важны і правераны часам партнёр, з якім мы падтрымліваем высокі ўзровень узаемадзеяння як у двухбаковым парадку, так і па лініі інтэграцыйных утварэнняў і ў рамках міжнародных арганізацый”, — падкрэсліў ён.

belapan.com

Фота ru.sputniknews.kz