Саакашвілі сцвярджае, што ў анкеце на грамадзянства стаіць не ягоны подпіс
Экс-прэзідэнт Грузіі і былы губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі заявіў, што на апублікаванай у сацсетках анкеце на атрыманне грамадзянства Украіны ў 2015 годзе стаіць не ягоны подпіс. „Я ў шоку! Толькі што паглядзеў копію анкеты, якую апублікаваў з падачы адміністрацыі прэзідэнта адзін з лідэраў яго фракцыі. На падставе вось гэтай паперы прэзідэнт пазбавіў мяне грамадзянства. Дык вось, я з поўнай адказнасцю сцвярджаю, што гэта не мая подпіс і не мною запоўненая анкета!” – напісаў Саакашвілі ў Facebook. Ён таксама дадаў, што патрабуе правесці графалягічную экспэртызу, бо „тут мы маем справу з крымінальным злачынствам”.
У суботу член парламента ад БПП Уладзімір Ар’еў размясціў на сваёй старонцы ў Facebook фота дакумента, падобнага на копію заявы Саакашвілі на атрыманне ўкраінскага грамадзянства.
Ар’еў адзначыў, што „Саакашвілі сам падпісаўся пад тым, што ўсведамляе магчымасць страты грамадзянства з-за прадастаўлення непраўдзівых звестак”.
Пасля Ар’еў схаваў дакумент са сваёй старонкі ў Facebook, аднак адрэагаваў на абвінавачванні Саакашвілі.
