Саакашвілі выдалі від на жыхарства ў Нідэрляндах
Адпаведны дакумент экс-прэзідэнт Грузіі атрымаў, паколькі грамадзянства Нідэрляндаў маюць яго жонка і дзеці. Лідар партыі „Рух новых сіл” мае намер вярнуць сабе грамадзянства Украіны.
Пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства апазіцыйны палітык Міхаіл Саакашвілі надалей будзе змагацца за палітычныя перамены ва Украіне з Нідэрляндаў. У сераду, 14 лютага, лідар партыі „Рух новых сіл” атрымаў у Амстэрдаме дакумент, які дае права на пражыванне і працу ў Еўразвязе.
У інтэрв’ю агенцтву AFP ў Ратэрдаме Саакашвілі падзяліўся планамі на будучыню. Ён, у прыватнасці, абяцаў працягваць барацьбу супраць карупцыі ва Украіне і вярнуць сабе ўкраінскае грамадзянства.