Саакашвілі заявіў пра стварэнне „Руху новых сілаў”
Экс-галава Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі заявіў пра стварэнне ва Ўкраіне новай палітычнай партыі – „Руху новых сілаў”.
27 лістапада новы „Рух” абвесціць свае патрабаванні і пачне абнаўленне палітычнай эліты з дапамогай кадравага рэзерву. Саакашвілі заявіў, што каб стварыць у краіне новы палітычны рух, сабралася каля ста прадстаўнікоў ініцыятыўных груп з усёй Украіны. Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.
Па словах Міхаіла Саакашвілі яго каманда запрашае ўсіх сваіх актывістаў і прыхільнікаў прыйсці 27 лістапада а 13.00 да помніка Вячаслава Чорновіла ў Кіеве (Музейны завулак) на адкрытую раду.
„Менавіта слова „рух” адлюстроўвае ўсё, што мы робім, яно сімвал пераменаў, сімвал перамогі”, – напісаў Саакашвілі.
Беларускае Радыё Рацыя