СААЗ папярэджвае Еўропу пра другую хвалю COVID-19



Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро арганізацыі Ханс Клюге прагназуе другую хвалю захворвання на восень, і яна можа быць яшчэ мацнейшай за першую. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю The Daily Telegraph. Клюге заклікае краіны рыхтавацца, надаваць асаблівую ўвагу ўмацаванню сістэм аховы здароўя, нарошчванню патэнцыялу медыцынскіх устаноў.

Як вядома, зараз адбываецца аслабленне каранцінных мер. Прадстаўнік СААЗ лічыць, што якраз цяпер трэба не святкаваць, а скарыстоўваць час для падрыхтоўкі да новых выпрабаванняў. Спецыялісты мяркуюць, што восенню новая хваля распаўсюду каронавіруса будзе суправаджацца сезонным усплескам іншых захворванняў, таго ж грыпу ці адзёру.

Фота: Piaggesi / Fotogramma / Ropi / Global Look Press