Сайдзік: Выбары ў „ДНР” і „ЛНР” не адпавядаюць духу менскіх пагадненняў
Выбары дэпутатаў, а таксама кіраўнікоў т. зв. данецкай і луганскай народных рэспублік, правядзенне якіх запланавана на лістапад 2018 года, не адпавядаюць мінскім пагадненням. Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны Марцін Сайдзік 19 верасня ў Менску па выніках чарговага раўнда перамоў кантактнай групы, каментуючы сваю ўчарашнюю сустрэчу з дэпутатамі Вярхоўнай Рады ў Кіеве.
Украінскія парламентарыі 18 верасня заклікалі прадстаўніка АБСЕ не дапусціць выбары на не падкантрольных Кіеву тэрыторыях.
Паводле слоў дыпламата, палітычная падгрупа на сённяшняй сустрэчы традыцыйна абмеркавала імплементацыю „формулы Штайнмаера” і мадальнасці мясцовых выбараў.
„Я проста хачу сказаць, што, на маю думку, выбары ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей не адпавядаюць ні літары, ні духу мінскіх пагадненняў”, — сказаў Сайдзік.
Фота epochtimes.ru